Шыфр
113Г000336
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1603 г.
Стыль
Позняе барока
Апісанне
Мураваны касцёл у Высокім быў пабудаваны ў 1603 г. Асвячоны ў 1609 г. луцкім біскупам Паўлам Валуцкім. У 1735 г. князем Міхалілам Сапегам рэканструкцыю касцёла, па праекце (па ўскосным звесткам) Яна Зыгмунта Дэйбеля, архітэктара польскага караля Аўгуста Моцнага. Другую рэканструкцыю касцёла зрабіў вучань Дэйбеля прыдворны архітэктар Сапегаў - Ян Самуэль Бэкер у кан. XVIII ст. Ён жа пабудаваў у Высока-Літоўску ў 1772 г. капліцу Святой Барабары, у Марыямпалі ў 1785 г. кляштар баніфратаў. У 1872 г. княжна Марыя Ксавераўна Сапега (пасля замужжа графіня Патоцкая) правяла чарговы рамонт Троіцкага касцёла.
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл прыстасаваны пад спартзалу мясцовага прафтэхвучылішча. У 1992 г. храм быў перададзены вернікам.
Троіцкі касцёл уяўляе сабой характэрны тып каталіцкіх храмаў XVI - XIX ст., з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока.