Шыфр
112Г000057
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Ішкалдзь, Вольнаўскі с/с, вул. Азёрная, 5
Датаванне
1471 г. - 1472 г.
Стыль
Готыка
Апісанне
Касцёл у вёсцы Ішкалдзь каля Баранавічаў - адзін з самых загадкавых помнікаў архітэктуры Беларусі. Ёсць меркаванне, што ён пабудаваны з язычніцкага храма ці ўзведзены на руінах язычніцкага капішча. Аднак, у даведніках Віленскай епархіі ўказваецца іншая дата яго заснавання - 1472 г., прынятая цяпер гісторыкамі архітэктуры.
Сучасныя даследчыкі адносяць касцёл у Ішкалдзі да вышэйшых дасягненняў беларускай готыкі. Ён мае элементы структурнага і дэкоравага падабенства з абарончымі цэрквамі (XVI ст.), касцёламі ў Запішкісе (XVI ст.) і Вільнюсе (св. Мікалая. XV ст.), аднак блізкіх аналогій для яго не захавалася ні ў Беларусі, ні ў Літве.
Касцёл складаецца з асноўнага аб'ёму, план якога мае прамавугольную форму, і прэсбітэрыя з апсідай шматграннай формы. На вугле, утвораным усходнім фасадам касцёла і паўночнай сцяной прэсбістэрыя знаходзіцца двухпавярховая сакрысція. Сцены храма ўмацаваны контрафорсамі. Сцены касцёла зроблены з цэглы ў тэхніцы балтыйскай муроўкі.
Уваходных дзвярэй двое. Галоўны дзвярны праём спічастай формы, размешчаны ў цэнтры заходняга фасада і акцэнтаваны характэрнай для познегатычнай архітэктуры прамавугольнай акаймоўкай. Цэнтральны неф і алтарная частка перакрыты зорчатымі скляпеннямі. Бакавыя нефы маюць крыжовыя скляпенні. Касцёл помнік “беларускай” готыкі XV ст.