Шыфр
212Г000592
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1769 - 1773 гг.
Стыль
Позняе барока (пераходны перыяд да класіцызму)
Троіцкі касцёл дамініканцаў у Дунілавічах быў пабудаваны ў 1683 г. Першапачаткова касцёл, кляштар і лямус пры ім былі драўляныя. Мураваны касцёл і кляштар былі пабудаваны толькі ў 1769-1773 гг. Двухпавярховы кляштар прымыкаў да касцёла з боку паўночнай сакрысціі і размяшчаўся з заходняга боку храма. Пасля паўстання 1830-31 гг. кляштар быў закрыты. Касцёл дзейнічаў да сярэдзіны 1860-х гг. Пасля паўстання ў 1864 г. касцёл таксама закрылі, а ў 1866 г. перарабілі ў праваслаўную царкву. Над сяродкрыжжам быў надбудаваны вялізны несапраўдны цыбулепадобны купал, зменена завяршэнне вежаў, над імі і над франтонам галоўнага фасада паставілі псеўдарускія цыбулепадобныя галоўкі. У 1890 г. касцёл згарэў, але быў адноўлены. У 1919 г. храм быў вернуты католікам і адрэстаўрыраваны.
Касцёл - прыклад архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Аб'ёмна-планіровачная кампазіцыя касцёла заснавана на форме лацінскага крыжа ў верхнім сячэнні. Ён уяўляе сабой трохнефавую базіліку з трансептам і двухвежавым фасадам.
У інтэр'еры скляпенні цэнтральнага нефа цыліндрычныя з распалубкамі на падпружных арках, у бакавых нефах -- крыжовыя. Купала над сяродкрыжжам няма, у інтэр'еры яго замяняе магутнае крыжовае скляпенне. Скляпенні размаляваны раслінным арнаментам і картушамі. Алтар двух'ярусны, ступеньчаты. Тэрыторыя касцёла абнесена металічнай агароджай паміж мураванымі слупкамі. Перад галоўным фасадам у агароджы размешчана брама.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён