зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Троіцкі касцёл

Троіцкі касцёл

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000657

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1848 г.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Троіцкі касцёл у гарадскім пасёлку Шарашова з'яўляецца помнікам мураванай культавай (каталіцкай) архітэктуры другой чвэрці ХIХ ст. Быў узведзены ў 1841–1848 гг. невядомымі дойлідамі ў стылі позні класіцызм. 

Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам з вальмай над апсідай. У верхніх ярусах вежаў арачныя праёмы. Фасад упрыгожваюць 2 драўляныя скульптуры апосталаў у бакавых арачных нішах. Падобныя скульптуры размешчаны і ў прамавугольных нішах на бакавых гранях ніжняга яруса вежаў. Над прамавугольным уваходным праёмам -- паўцыркульнае акно, якое асвятляе хоры. 

Інтэр'ер 3 парамі магутных калонаў расчлянёны на 3 нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках. У прастору залы выступаюць хоры на калонах. Алтар вырашаны карынфскай каланадай.

Касцёл быў зачынены з 1949 па 1988 гг. У кан. 1980-х гг. храм быў вернуты вернікам. 

У 2005 г. быў праведзены капітальны рамонт будынка.

Старонка