зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Троіцкі касцёл: дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера - галоўны алтар, два бакавыя алтары, амбон, роспіс скляпенняў у апсідзе; на тэрыторыі касцёла - сонечны гадзіннік

Шыфр

412Г000631

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, в. Ішчална, с/с Мажэйкаўскі

Датаванне

1758 год, канец ХVIII стагоддзя

Стыль

Позняга барока

Апісанне

Касцёл аднанефавы, двухвежавы з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Дамінуючае становішча ў аб'ёмнай кампазіцыі займае галоўны фасад. Яго вузкую цэнтральную плоскасць фланкіруюць квадратныя ў плане вежы, якія рэльефна выступаюць з асноўнага аб'ёму, маюць нізкае шлемападобнае завяршэнне. Фасадныя і бакавыя плоскасці вежаў апярэзаны карнізамі, расчлянёны плоскімі прамавугольнымі філёнгамі і прарэзаны прамавугольнымі, лучковымі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя фасады будынка завершаны карнізам і расчлянёны ў верхняй частцы 2 радамі лучковых акон.Інтэр'ер касцёла зальны, выцягнуты па падоўжнай восі. Асноўны аб'ём і апсіда перакрыты драўляным лучковым скляпеннем.