Шыфр
112Г000644
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1617 г.
Стыль
Рэнесанс
Касцёл святой Троіцы — помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння. Заснаваны ў 1596 г. Каменны касцёл пабудаваны ў 1617 г. на месцы драўлянага касцёла. Першапачаткова касцёл быў пабудаваны ў стылі рэнесанс. У канцы XVIII ст. прыдворным архітэктарам Я.С. Бекерам былі ў архітэктуру касцёла былі ўнесены дапаўненні ў стылі Людовіка XVI (пераходны стыль ад барока да класіцызму). Характэрнымі рысамі яго з’яўляюцца прастата архітэктурных форм і мноства дэкору ў выглядзе вянкоў, медальёнаў, ваз і г.д. Аднак асноўная планіровачная структура храма захавалася.
Рэканструкцыя 1850 г. надала архітэктурнаму дэкору касцёла некаторыя рысы класіцызму. У 1891 г. касцёл быў адноўлены пасля пажарышча. З тых часоў касцёл застаецца ў нязменным выглядзе.
У касцёльнай скарбніцы знаходзяцца: слуцкія і ружанскія паясы, Рымскі арнат XVII ст., серыя карцін “Хрэсны шлях Хрыста”, драўляныя скульптуры Пятра і Паўла, рэдкія рэлігійныя кнігі і інш.
З 1997 па 2003 гг. у касцёле праводзіліся аднаўленчыя работы. Зараз Троіцкі касцёл адкрыты для вернікаў.