зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Троіцкі касцёл са званіцай

Шыфр

110Г000122

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1583 г.

Стыль

Дойлідства сярэднявечча

Апісанне

Прыкладным часам будаўніцтва касцёла з’яўляецца перыяд паміж 1585-1616 г. Помнік пабудаваны на месцы ранейшага драўлянага касцёла. Будаўніцтва касцёла працягвалася амаль 10 год. Спраектаваў касцёл манах-іезуіт, якого Радзівілы вызвалі ў Чарнаўчыцы з Італіі (потым архітэктар пераехаў у Нясвіж). Пасля яго прыехалі майстры з Швейцарыі. Падобны касцёл пабудаваны ў Клецку ў 1580 г. і таксама Радзівілам Сіроткай. У адзін з будаўнічых перыядаў да асноўнага а’бёма дададзены крылы псеўдатрансепта, закрысце, капліца і бабінец. Дэкарацыя скляпенняў магчыма выканана пасля 1616 г. і да 1636 г. на фундуш сына Мікалая Радзівіла Сіроткі - Альбрыхта Уладзіслава.

Пасля паўстання 1863 года царскі ўрад пачаў зачыняць каталіцкія храмы. Так Троіцкі касцёл у 1865 годзе быў зачынены і пераасвечаны ў Мікалаеўскую царкву. А ў 1867 г. алтар і ўнікальны арган дэмантавалі, а сам храм набыў візантыйскія рысы. У 1918 годзе касцёл вярнуўся да каталікоў. У час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупанты арганізоўвалі каля яго сцен масавыя расстрэлы. 

За савецкай уладай храм не дзейнічаў. У нашы дні з'яўляецца дзеючым каталіцкім храмам. Пасля перадачы касцёла вернікам у 2010 годзе, у ім была праведзена рэстаўрацыя.