зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Тры капліцы на старых могілках

Тры капліцы на старых могілках

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000593

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец 19 ст. - пачатак 20 ст.

Апісанне

Капліца (1). Пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. з цэглы. Складаецца з асноўнага аб’ёму (у плане квадрат са зрэзанымі вугламі) і паўцыркулярнай алтарнай апсіды. Будынак накрыты высокім шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Архітэктурны дэкор (прафіляваныя цягі, нішы, сухарыкі, гіркі) выкананы з лякальнай цэглы. Арачныя нішы, праёмы ўвахода і акон вылучаны какошнікамі. Унутры асноўнае памяшканнне перакрыта самкнёным скляпеннем. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. 

Капліца (2). У плане - квадрат са зрэзанамі вугламі. Накрыта шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Пад дахам - арачныя нішы з какошнікамі. Багаты архітэктурны дэкор. Па версе сцяны будынак апраўлены фігурным фрызам з цэглы. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. 

Капліца (3). У плане - квадрат са зрэзанамі вугламі. Будынак накрыты шатровым дахам з лукавіцай. Праёмы дзвярэй і акон арачныя. Вокны з дэкаратыўнымі металічнымі кратамі. Капліца - помнік архітэктуры класічнага стылю.

Старонка