зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Туганавіцкі парк

Шыфр

113Г000729

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Карчова

Датаванне

1778 г.

Стыль

Пейзажная паркавая архітэктура перыяду рамантызма

Апісанне

Мемарыяльны палацава-паркавы ансамбль размяшчаўся каля в. Карчова - цэнтр сельсавета, за 35 км на Пн ад Баранавіч, за 1 км ад р. Сэрвач, каля шашы Баранавічы - Навагрудак. 

Парк лічыцца класічным узорам пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызма.

Парк пейзажнага тыпу быў высаджаны на ўзгорыстай мясцовасцi. Яго агульная плошча складала каля 5 га. Асноўныя элементы кампазiцыi -- паляны з курцiнамi i далёкiмi перспектывамi навакольнага ландшафту.

Туганавіцкі парк - помнік прыроды мясцовага значэння. У парку адзначаны рэдкія расліны і жывёлы: 89 відаў травяністых раслін і кустарнікаў, 29 відаў дрэў і кустарнікаў. Пераважаюць ясень, клён, вярба, дуб, ліпа еўрапейская.