Шыфр
213В000740
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Валун - абломак горнай пароды рапаківі ў форме паралелепіпеда, нахіленага на поўдзень. Паверхня пакрыта выбоінамі і ўвагнутасцямі, рыскамі, грубымі і тонкімі разорамі, якія перакрэшчваюцца пад касымі вугламі (так званыя ледніковыя шрамы). Афарбоўка вар’іруецца ад цёмна-зялёнай і ружова-шэрай да цёмна-шэрай. Фактура шурпатая. Паверхню месцамі пакрывае зялёны мох. Падземная частка валуна - не менш 2м. Прыкладная вага - каля 340 тон.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён