зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ушаноўваемы камень бронзавага перыяду

Шыфр

213В000817

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Гогалеўка, с/с Новазаранскі, 2,5 км на паўднёвы ўсход, злева ад прасёлкавай дарогі на в. Загацце, 0,1 км ад скрыжавання з лясной дарогай на в. Віркі

Датаванне

Бронзавы век (II тыс. да н.э - VII ст. да н.э)

Апісанне

Ушаноўваемы камень бронзавага перыяду знаходзіцца ў в. Гогалеўка, 2,5 км на паўдневы ўсход, злева ад прасёлкавай дарогі на в. Загацце, 0,1 км ад скрыжавання з лясной дарогай на в. Віркі. Даўжыня каменя - 12 м, шырыня - каля 4 м, вышыня - 2 м. Геалагічны помнік мясцовага значэння мае ўнікальны па памерах выхад на паверхню зямлі, блока сцэментаванай пясчана-гравійна-галечнай сумесі (кангламерата) пад уздзеяннем ледніка. Аналага такога праяўлення ледніковай дзейнасці на тэрыторыі Віцебшчыны не ўстаноўлена. Праведзенныя даследаванні падцвердзілі каштоўнасць падобнага на марскую скалу аб’екта. Значныя памеры самай вялікай глыбы кангламерата не могуць не ўражваць. Акрамя іншага, змееў камень з’яўляецца духоўнай каштоўнасцю, як водгаласак вераванняў глыбокай старажытнасці, з якім злучана шмат паданняў і легенд. Гэтаму геалагічнаму помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.