Шыфр
713Д000206
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951 г. - 1952 г.
Апісанне
Усходнія могілкі размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Мінска. Займаюць плошчу 23,1031 га. Галоўны ўваход размешчаны з боку проспекта Незалежнасці. Вырашаны ён монументальна і лаканічна. Могілкі абнесены агароджай. Тэрыторыя могілак алеямі падзелена на 29 сектараў. Уздоўж заходняга боку могілак размешчана сцяна-калумбарый.
На Усходніх могілках пахаваны многія савецкія дзяржаўныя і партыйныя, ваенныя дзеячы, Героі Савецкага Союза і Героі Сацыялістычнай Працы, вучоныя, пісьменнікі, кампазіторы, акцёры, мастакі і інш. Ёсць брацкія магілы падпольшчыкаў і савецкіх воінаў. Найбольш раннія пахаванні 1950-1970-х гг. маюць традыцыйнае тагачаснае афармленне: помнік і металічную агароджу.