Шыфр
513Г000498
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, аграгарадок Сухары
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак крыжападобны ў плане. Над сяродкрыжжам узвышаецца масiўны светлавы чацвярык, накрыты пакатым шатром з галоўкай. Алтарная частка пяцiгранная. Да яе сiметрычна прылягаюць гранёныя рызнiцы. Прамавугольны ў плане бабiнец накрыты вальмавым дахам. Сцены завершаны развiтымi прафiляванымi карнiзамi, апрацаваны рустам i ляпнымi абрамленнямi праёмаў. У iнтэр'еры памяшканнi перакрыты крыжовымi скляпеннямi, апсiды - паўсферычнымi конхамi. Прастора сяродкрыжжа двухсветлавая.