зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Успенская царква

Шыфр

312Г000567

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, аг. Кашэвічы, вул. Царкоўная, 1А

Датаванне

1642

Апісанне

Успенская царква па пісьмовым крыніцам вядома з XVI  стагоддзя.  У першапачатковым выглядзе царква  праіснавала да 1868 года, калі да яе зруба прымацавалі званіцу. Каб захаваць царкву як помнік драўлянага дойлідства, яшчэ ў 1960-я гг. як кажуць мясцовыя жыхары, каб узмацніць падмурак людзі ўручную ўздымалі сцены лагамі, пасля чаго іх абшылі драўлянай вагонкай. Знаходзіцца царква ў сярэдзіне могілак в.Кашэвічы. Існуе легенда, згодна з якой у часы ганенняў царкоўны стараста, каб зберагчы адзін з сімвалаў праваслаўя, закапаў у зямлю звон. Яго да гэтага часу не знайшлі, хоць па тэрыторыі могілак нават хадзілі мясцовыя краязнаўцы з металашукальнікам. Старажылы мяркуюць, што артэфакт знаходзіцца непасрэдна пад падлогай царквы.

Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёма, гранёнага алтарнага зруба i прыбудаванай прамавугольнай ў плане званiцы. Сцены з брусоў пастаўлены падрубамі на камяні і знадворку ашаляваны. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены ліштвамі. Чацвярык асноўнага аб'ёму пры дапамозе ветразяў і заломаў пераходзіць у двух'ярусны васьмігранны верх, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Алтарны зруб і двух'ярусная званіца (чацвярык на чацверыку) завершаны шатровымі дахамі. Ярусы званіцы аддзяляе прычолак, які на паўднёвым і паўночным фасадах аформлены франтонамі.