зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000565

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 г.

Стыль

Псеўдарускі

Апісанне

Свята-Успенская (стараабрадная) царква ў в. Ніўнікі пабудавана ў пачатку ХХ ст. (1906 г.) з дрэва. Помнік драўлянага дойлідства. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. З'яўляецца цэнтрам старавераў у Перабродскім сельвыканкаме Міёрскага раёна.

Царква прадстаўляе сабой прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які на галоўным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Вежа – званіца (васьмярык на чацвярыку) з шатровым дахам. Гарызантальна ашаляваныя пафарбаваныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

Царква дзеліцца на дзве паловы: мужчынскую – уваход справа і жаночую - уваход злева. Да нашага часу ў дзвярах захавалася шкло, якому больш за сто гадоў. З часоў будаўніцтва храма яно засталося нязменным. З калідора вядуць дзве лесвіцы на хоры: справа на мужчынскую, злева – на жаночую. Мужчынская палова ўпрыгожана абразом Ісуса Хрыста. Жаночая палова - абразом Божай Маці.

У царкве маюцца абразы XVIII-XIX стст.: “Раство Хрыстова”, “Уваскрасенне Хрыста”, “Дзісус”, “Святы Мікола”, “Жыціе Іаана Багаслова”. Захаваліся Евангелле першай паловы XVIII ст., “Часословы” 1719 і 1720 гг.

Старонка