зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000226

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1865 - 1868 гг.

Стыль

Псеўдарускі

Апісанне

Паводле архіўнага дакумента, Успенская царква пабудавана ў 1865 г. Прадстаўляла сабой крыжова-купальную пабудову, увянчаную вялікай, прысадзістай кантаванай цыбульнай главой на светлавым  барабане, з прастакутнай у плане алтарнай апсідай з 2-х скатным дахам і франтонам. Пры царкве ў тым жа 1865 г. была пабудавана мураваная кубападобная каплічка. Сцены капліцы звонку і ўнутры былі пабеленыя, прарэзаныя 2 невялікімі аконнымі праёмамі і адным дзвярным праёмам.

Па звестках на 1910 г., храм быў звонку пабелены, унутры пафарбаваны алейнымі фарбамі і распісаны арнаментамі і абразамі на сценах, арках і скляпеннях. Дах крыты жалезам, пафарбаваным зялёнай алейнай фарбай. 

Старонка