Шыфр
113Г000367
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1872 г.
Свята-Успенская царква была пабудавана ў 1872 г., з'яўляецца помнікам сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.
Храм мае падоўжна-восевую чатырохчастковую кампазіцыю. У сілуэце царквы дамінуе шацёр трох'яруснай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку). Галоўны ўваход вырашаны вялікім і глыбокім арачным парталам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі. Пад дахам храма праходзіць карніз з сухарыкамі.
З моманту пабудовы царква ніколі не зачынялася. У 2012 г. сродкамі прыходу быў зроблены рамонт царквы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён