зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Успенская царква

Успенская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000382

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1685 г.

Апісанне

Свята-успенская царква ў в. Шышова была пабудавана як уніяцкая на сродкі Тэадоры Тышкоўскай у 1758 г. Асвячона 18 снежня 1758 г. У 1867 г. у дзень памяці св. Аляксандра Неўскага адрамантаваная царква была асвячона як праваслаўная. Новы іканастас быў зроблены на сродкі парафіян. У 1961 г. царква была закрыта і выкарыстоўвалася калгасам пад склад. Адноўлена і дзейнічае з 1991 г.

Успенская царква - помнік драўлянага дойлідства, які спалучае ў сабе рысы барока і рэтраспектыўна-
рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, да якога з фасада далучана двух’ярусная (васьмерык на чацверыку) шатровая званіца і з тылу прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобнай главою на  чатырохгранным  барабане, шацёр званіцы макаўкай. На сённяшні час гарызантальна ашаляваныя  фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Старонка