Шыфр
513Г000490
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, в. Галяні-1
Датаванне
1903 г.
Стыль
Эклектыка
Успенская царква з'яўляецца помнікам архітэктуры XX стагоддзя. Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.
Будынак царквы спалучае ў сабе рысы традыцыйнага дойлідства, класіцызму і псеўдарускага стылю. Будынак крыжападобны ў плане, складаецца з выцягнутага па папярочнай восi прамавугольнага асноўнага аб'ёму, трохапсiднай алтарнай часткi, дадатковага аб'ёму i бабiнца з двух'яруснай вежай-званiцай над iм. Асноўны аб'ём завершаны васьмiгранным светлавым барабанам, накрытым пакатым шатром з галоўкай. Сцены атынкаваны. Аконныя праёмы ў ляпных абрамленнях з трохвугольнымi сандрыкамi.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён