зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Успенская царква

Шыфр

113Г000666

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1888 г.

Стыль

Помнік традыцыйнага драўлянага народнага дойлідства Беларускага Палесся

Апісанне

Успенская царква размешчана ў цэнтры вёскі Альпень, па вуліцы Савецкая, 53 А. Царква пабудавана ў 1888 г., з дрэва. З’яўляецца помнікам традыцыйнага драўлянага народнага дойлідства Беларускага Палесся.

Трохзрубны храм складаеца з квадратнага ў плане асноўнага аб’ёму і больш нізкіх роўных паміж сабой прамавугольных зрубаў апсіды і бабінцы. Асноўны зруб завершаны васьмігранным светлавым барабанам і фігурным купалам з “заломам”. Аналагічныя невялікія купалы на васьмігранных шэйках узвышаюцца над двускатнымі дахамі апсіды і бабінца, ствараючы трохглавую пірамідальную кампазіцыю. У царкву вядуць 3 уваходы, цэнтральны з іх аздоблены невялікім тамбурам. 

Побач з царквой размешчана двух’ярусная каркасная званіца.