зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Успенская царква са званіцай

Шыфр

113Г000203

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХІХ ст.

Стыль

Драўлянае дойлідства з элементамі класіцызму

Апісанне

Свята-Успенская царква Божай Маці ў вёсцы Ласінцы была пабудавана ў 1862 г. З дрэва. Адназрубная, у плане выцянуты прамавугольнік, накрытая высокiм двухсхiльным дахам з макаўкай над алтаром. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам. З заходняга боку да апсіды прыбудавана невялікая рызніца з аднасхільным дахам. Інтэр'ер зальны. Побач з царквой пастаўлена двух'ярусная чацверыковая званіца.

У гады нямецкай акупацыі царква была зачынена, аднак адразу пасля вызвалення зноў была адкрыта. У 1962 г. рашэннем савецкай улады зачынілі царкву і абсталявалі ў ёй калгасны склад.

У 1986 г. жыхары вёскі звярнуліся ў раённы выканаўчы камітэт з просьбай вярнуць парафіянам святыню. Дазвол быў атрыманы. І ў 1989 г. царква была адчынена і дзейнічае да нашага часу.