зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000551

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1907 г.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

Успенскі касцёл або касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах - помнік архітэктуры неаготыкі, пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1905-1907 гг. Прадстаўляе сабой трохнефавы двухвежавы храм з пяціграннай алтарнай часткай, да якой з паўднёвага боку далучана сакрысція. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. Трох'ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтральны шчыт.

У касцёле знаходзяцца абразы ХІХ ст. - “Маці Божай Ружанцовай”, “Іосіф з дзіцяткам Езусам”, “Маці Божая Чанстахоўская”. Пад касцёлам знаходзяцца скляпенні, дзе пахаваны фундатары касцёла Святаполк-Мірскія, бацькі ксяндза Бародзіча.

Касцёл мае даўнюю гісторыю. Па ўскосных дадзеных можна меркаваць, што ён дзейнічаў ўжо ў XVI ст. Касцёл не аднойчы згадваецца ў дакументах 1691, 1717, 1744,1775, 1789 гг.

Падчас баёў у 1944 г. у касцёл трапіла пяць снарадаў, быў прабіты дах, але касцёл вытрымаў. У перш. пал. 1950-х гг. у касцёле размяшчалася зернясховішча.

У 1956 г. касцёл быў вернуты вернікам.

У 2002 г. прайшла рэканструкцыя храма. Касцёл быў перакрыты металачарапіцай, створана новая каменная агароджа, добраўпарадкаваны цвінтар, спілаваны дрэвы. Зараз праводзяцца значныя працы па рэстаўрацыі яго інтэр’ера.

Старонка