зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Успенскі касцёл з фрэскамі ў інтэр'еры касцёла, брама, кляштарны корпус

Апісанне

Аб даце будаўніцтва Успенскага кляштара і касцёла кармелітаў у Мсціславе можна меркаваць толькі па ўскосных дадзеных, а дакладней толькі па спасылках на ўжо неіснуючыя дакументы XVII і XVIII стагоддзяў. Гэтыя спасылкі ўтрымліваюцца ў больш позніх дакументах, у прыватнасці ў "Візітах" 1832-1834 гг., акрамя таго ў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры. Істотным дапаўненнем у гэтых адносінах можа быць стылёвы аналіз канструктыўных і дэкаратыўных асаблівасцяў помніка. Спасылкі на старажытныя дакументы, хаця і вельмі кароткія, аднак даюць уяўленне аб першапачатковай гісторыі кляштара.