Шыфр
512Г000516
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в. Пустынкі, с/с Пячкоўскі
Датаванне
1801 г. - 1808 г.
Стыль
Барока, класіцызм, псеўдарускі, рэтраспектыўна-рускі стылі
Апісанне
Пустынскі Успенскі манастыр знаходзіцца ў ваколіцах Мсціслава на правым беразе р. Аслянкі. Паводле гістарычных звестак, Пустынскі манастыр быў заснаваны сынам вялікага літоўскага князя Альгерда - Лугвенам Сямёнам, які атрымаў у валоданне Мсціслаў у 1380 г. Гэты год у большасці літаратурных крыніц прыняты за дату заснавання манастыра. Гісторыя яго ўзнікнення звязана з паданнем аб яўленні князю цудатворнага абраза Маці Божай ля крыніцы з гаючай вадой, што ўратавала яго ад слепаты. З ранняй гісторыі Пустынскага манастыра вядома толькі, што ён з'яўляўся буйным землеўладальнікам і бортнікам.
Сайт выкарыстоўвае cookies. Працягваючы праглядаць старонкі, вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie і карыстальніцкіх дадзеных.