Шыфр
313Г000672
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1842 г.
У «Описании церквей и приходов Минской епархии» датай пабудовы Успенскай саборнай царквы названы 1872 г. Царква характарызавалася як мураваная, крыжападобная ў плане з адным купалам, званіцай "у франтавой частцы", халодная. Дах быў жалезны, пафарбаваны. Вокны размяшчаліся ў 2 рады, было 3 дзвярэй, падлога драўляная, сцены пабелены. У царкве быў іканастас з калонамі, пафарбаванымі ў светла-блакітны колер, з залачонымі рамамі, карнізамі і разьбою, меў 18 абразоў, размешчаных у 3 ярусы. Тэрыторыя вакол царквы была абнесена штыкетнікам. У пачатку ХХ ст. у царкве былі праведзены некаторыя будаўнічыя работы, былі зроблены 3 кафляныя печы, царкву атынкавалі звонку і ўнутры, звонку пафарбавалі ў жоўты колер.
Значнай падзеяй у гісторыі г. Рэчыцы і Свята-Успенскага сабора стала перанясенне мошчаў Святой Ефрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк у 1910 г.
У 1934 г. сабор быў закрыты і пазней перабудаваны ў Дом сацыялістычнай культуры. Былі знесены купал і званіца, зменены інтэр’ер, узведзена прыбудова на бакавых фасадах, дзе размясціліся бібліятэкі імя Н.К. Крупскай і краязнаўчы музей. У 1968 г. у горадзе быў пабудаваны новы Дом культуры і былое памяшканне храма засталося безгаспадарчым. Паступова яно разбуралася і ў сярэдзіне 1990-х гг. знаходзілася ў даволі занядбаным стане.
У 1997 г. будынак перададзены гарадскому праваслаўнаму прыходу. У 1999 г. былі пачаты работы па яго аднаўленню. У ліпені 2003 г. адноўлены храм быў асвечаны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усея Беларусі Філарэтам.