Шыфр
112Г000581
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1855 г.
Стыль
Помнік народнага дойлідства
Драўляная Увазнясенская царква была пабудавана ў 1853 г. на месцы найстаражытнай, вядомай па пісьмовых крыніцах, царквы пабудаванай у 1503 г. (царква не захавалася). З'яўляецца помнікам народнага дойлідства.
Храм мае трохзрубную падоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, якую ўтвараюць прытвор, малітоўная зала, апсіда. Іх разнастайныя завяршэнні ствараюць маляўнічы сілуэт храма. Над прытворам узведзена двух'ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. У інтэр'еры зала перакрыта пірамідальным скляпеннем, якое апіраецца на 4 слупы.
У студзені 1944 г. царкоўны будынак быў пашкоджаны. На працягу XX ст. храм не зачыняўся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён