зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000895

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1908 г.

Стыль

Псеўдарускі

Апісанне

Увазнясенская царква пабудавана ў 1908 г. паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У.Ф. Коршыкава  ў псеўдарускім стылі.  

У 1929 г. храм быў зачынены па загаду Віцебскага райвыканкама “з-за адмовы вернікаў ад рамонта будынка храма”. Храм выкарыстоўваўся як склад, быў часткова разабраны мясцовым насельніцтвам на будаўнічыя матэрыялы. У 1946 г. у будынку былі размешчаны нямецкія ваеннапалонныя, якія будавалі чыгунку Лужасна-Задзвінне. Потым царква выкарыстоўвалася ў якасці інтэрната для працоўных-будаўнікоў. З канца 1960-х гг. знаходзілася ў занядбаным стане, разбуралася. 

У 1989 г. былі пачаты рэстаўрацыйныя работы па аднаўленню будынка. У 1992 г. храм вернуты праваслаўным вернікам. На ахвяраванні прыхаджан адрамантаваны і ўстаноўлены купал.

Старонка