Шыфр
212Г000840
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХIХ - п. ХХ ст.
Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак пад высокім двухсхільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Другі і трэці паверх - кірпічныя. Унутры на кожным паверсе вылучаны тры памяшканні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка (у камеры) знаходзіліся дзве турбіны. У цэнтральным памяшканні цокальнага паверха былі зманціраваны механізмы перадачы і рэгулявання руху турбін. На другім паверсе былі ўстаноўлены жорны і прыстасаванне для сарціроўкі мукі. Адсюль на транспарцёры мука падавалася на трэці паверх.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён