Шыфр
213Г000885
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аг. Друцк, каля дарогі Р-26 “Талачын – Круглае – Вішаў”, на правым беразе р. Крывая
Датаванне
ХІХ ст.
Стыль
Прамысловае дойлідства
Вадзяны млын пабудаваны з чырвонай цэглы ў другой палове XIX ст., функцыянаваў да 30-х гг. XX ст. З'яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры. Знаходзіцца на р. Крывая, у 12 км на паўднёвы-ўсход ад Талачына, пры дарозе Талачын-Круглае.
Вадзяны млын складаўся з 3 паверхаў. У самым нізе - кола або турбіна, вышэй - каменныя жорны, яшчэ вышэй - свіран, а на самым версе часам пражываў і млынар. Непасрэдна млынавы механізм размяшчаўся ўнутры пабудовы, звонку заставалася толькі вадзяное кола, якое дасягала ў дыяметры 4 м.
На сённяшні дзень млын часткова разбураны, адсутнічае дах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён