зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ваенныя могiлкi

Ваенныя могiлкi

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000451

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, в. Старына, с/с Ленінскі

Датаванне

1943 - 1944 гг.

Апісанне

Ваенныя могілкі знаходзяцца на ўсходняй ускраіне вёскі Старына. У пяці магілах пахаваны 128 воінаў, якія загінулі ў лютым 1943 г. - чэрвені 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных - воіны 144-й і 352-й стралковых дывізій, 1-й польскай дывізіі імя Т. Касцюшкі, беларускі савецкі пісьменнік Павел Антонавіч Левановіч.

У 1959 г. на могілках пастаўлена скульптурная кампазіцыя: салдат і піянерка. На мармуровых дошках выбіты імёны загінуўшых. Помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю: салдат і піянерка. Салдат апрануты ў шынэль, у адной руцэ сціскае пілотку, другой прытрымлівае дзяўчынку за спіну. Дзяўчынка прыхіляецца да салдата, апранута ў паліто нараспашку, на шыі навязаны піянерскі галыптук, у руцэ трымае кветкі.

Старонка