зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ваенныя могiлкi

Ваенныя могiлкi

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000452

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, в. Сцяфанава, с/с Ленінскі

Датаванне

1943 . - 1944 гг.

Апісанне

Ваенныя могілкі знаходзяцца на заходняй ускраіне вёскі Сцяфанава. Там пахаваны 488 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1943 г. - чэрвені 1944 г. Сярод пахаваных - воіны 139, 164, 247, 252, 338, 344, 352-й стралковых дывізій, а таксама воіны 1-й польскай дывізіі імя Т. Касцюшкі, французскі лётчык Морыс Бон, якія ўдзельнічалі ў баях на гэтым участку фронту ў 1943 г. ці ў прарыве абароны ворага і вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 г. 

У 1953 г на могілках пастаўлены помнік - скульптура воіна і дошкі з імёнамі загінуўшых. Помнік уяўляе сабой скульптуру воіна савецкай арміі ў поўны рост, якая ўзвышаецца на пастаменце. Салдат апрануты ў шынэль, на галаве каска, у руках трымае прыспушчаны сцяг у памяць аб загінуўшых таварышах.

У 1984 г. на магіле Морыса Бона ўстаноўлена надмагілле.

Старонка