Шыфр
512Д000582
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941–1944 гг.
Апісанне
Ваенныя могілкі па вул. Лазарэнкі ўяўляюць сабой брацкую магілу, у цэнтры якой знаходзіцца бронзавы манумент.
Пахаваны астанкі 300 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза М.К. Буянаў, М.А. Замулаеў, А.М. Касаеў, М.В. Рамашка. На могілках пастаўлены помнік -- скульптурная кампазіцыя, 19 надмагільных пліт з імёнамі загінуўшых. У кампазіцыю ўключана надмагільная пліта з прысвячэннем усім загінуўшым падпольшчыкам у гады вайны. З паўднёвага боку ад могілак знаходзіцца магіла растраляных 25.07.1941 г. байцоў народнага апалчэння. На магіле пастаўлены помнік з чорнага граніту, на якім высечаны памятны надпіс. Перад помнікам надмагільная пліта з імёнамі загінуўшых. Помнік з плітой абнесены невысокай агароджай, абліцаванай паліраванымі плітамі.