Шыфр
213Д000288
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Воінскае пахаванне знаходзіцца за 400 м на паўноч ад будынка былой канторы саўгаса “Лосвіда”. Тут пахаваны 392 савецкіх воіны, якія загінулі ў 1943-1944 г. ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэррыторыі Мазалаўскага сельсавета Віцебскага раёна. Сярод пахаваных воіны 11 гв. сд, 18 гв. сд, 26 гв. сд, 83 гв. сд, 145 сд, 235 сд, 46 мбр, якія загінулі ў час вызвалення вёсак Магучава, Лосвіда, Леніна, Круглікі, Доўжа, Баранава, Буяны, Канавалава, Герашы, Саўчонкі, Крукі, Казлова, Рэтчына, Бараўляны, Плетнішча, Рашоткі, воз. Дубраўка, воз. Ліпкі з канца снежня 1943 г. па 25 чэрвеня 1944 г.
У 1964 г. на магіле ўсталяваны бетонны абеліск з зоркай на вышыні. Вышыня помніка 2 м. Перад абеліскам размешчана тры шэрагі невысокіх надмагілляў, кожнае з якіх агароджана бетоннымі бартамі белага колеру з чатырох бакоў.
Тэррыторыя пахавання абнесена жалезнай агароджай чорнага колеру. За абеліскам па два бакі перад агароджай знаходзяцца кветкавыя клумбы агароджаныя дэкаратыўным каменнем белага колеру.