зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вайсковыя могілкі

Апісанне

Пахаваны 526 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Котаўскага (Вымнянскага) сельсавета Суражскага (Віцебскага) раёна. У 1956 г. пастаўлены абеліск. У 2014 праведзена рэканструкцыя пахавання.

Цэнтральная частка помніка складаецца з гранітнага пастаменту, на якім размешчаны 4 гранітныя пліты з імёнамі пахаваных на ваенных могілках савецкіх воінаў, і 1 гранітнай пліты (з надпісам “В этом захоронении вместе с названными покоится прах неизвестных солдат”), размешчанай па цэнтру ад іншых.  За помнікам размешчаны мур, абліцаваны гранітнымі плітамі з імёнамі пахаваных на воінскіх могілках. Па цэнтру верхней часткі мура размешчана паўкруглая гранітная пліта з надпісам “Вечная слава героям павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины ноябрь - декабрь 1943”. Вакол цэнтральнага помніка – 8 абеліскаў-пірамід і 2 асобныя пліты.