зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вайсковыя могілкі

Апісанне

Вайское пахаванне ў в. Войтава ўзнікла ў 1944 г. Тут пахаваны 1120 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторы Войтаўскага сельсавета Суражскага (Віцебскага) раёна. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза А.А. Томскі. У пасляваенны час сюды рабіліся перапахаванні астанкаў загінуўшых з нязручных месцаў. 

У 1964 г. на брацкай магіле пастаўлены 3 абеліскі.

У 2013 г. быў праведзены рамонт вайсковага пахавання. На старыя мемарыяльныя пліты былі нанесены імёны загінуўшых воінаў, якія значыліся ў спісах іншых брацкіх магіл на тэрыторыі Вымнянскага сельскага савета (у асноўным у в. Чырвоная Іскра і в. Манулкі). У 2017-2018 гг. па ініцыятыве сваякоў на могілках усталяваны персанальныя пліты А.М. Бялугіну, Р.К. Норыцу і А.Д. Шастакову, імёнаў якіх на плітах няма.