Шыфр
513Д000473
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў лясным масіве за 1 км ад в. Кавяза на паўднёвы захад. На могілках 17 магіл: 15 брацкіх і 2 індывідуальныя. Усяго ў іх пахавана 36 чалавек: 24 партызаны і 12 савецкіх воінаў, што загінулі ў 1942-1944 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сярод пахаваных - воіны 348-й стралковай дывізіі 35-га стралковага корпуса 3-й арміі 1-га Беларускага фронту і партызаны.
У іх гонар у 1959 г. устаноўлены абеліск з жалезабетону. У 2008 г. пліта з імёнамі загінуўшых заменена на новую, мармуровую, на бетонным пастаменце.
На могілках маюцца і 2 індывідуальныя магілы - Героя Савецкага Саюза П.І. Кавалёва і партызана Каляева Ф.А.
Кавалёў Піліп Іванавіч у 1942 г. у складзе групы разведкі перайшоў лінію фронту і прыняў актыўны удзел у партызанскай барацьбе. З ліпеня 1943 г. камандзір групы падрыўнікоў 255-га партызанскага палка. Падрыхтаваў 13 дыверсійных груп. Асабіста пусціў пад адхон 19 варожых эшалонаў праціўніка, знішчыў 30 аўтамашын. Загінуў у баі каля в. Перунова Кіраўскага раёна 17.03.1944 г. Пахаваны ў в. Баркі, перапахаваны ў в. Кавяза Клічаўскага раёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.08.1944 г.
У 1967 г. на індывідуальных магілах устаноўлены помнікі.