зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вайсковыя могiлкi

Вайсковыя могiлкi

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000474

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943–1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могiлкi знаходзяцца ў лясным масіве за 1 км ад в. Усакіна на паўночны захад. У 18 брацкіх магілах пахаваны больш за 400 партызан, партызанак і чырвонаармейцаў. Магілы размешчаны ў тры шэрагі: па 9 злева і справа ад уваходу на могілкі. Магілы маюць выгляд прамавугольнікаў памерам: даўжыня ад 6 да 10 м, шырыня 3,6 м. Магілы аблямаваны бардзюрным каменем.

У розныя гады на могілках адбываліся падпахаванні партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і пахаваных у розных месцах Усакінскага лесу. Устаноўлены імёны 376 чалавек.

Партызанскія могілкі з'яўляюцца адным з чатырох аб'ектаў мемарыяльнага комплексу партызанскай славы "Усакіна". Комплекс урачыста адкрыты 9 мая 1985 г. Узводзіўся па праекту латышскага скульптара Альберта Калнінша.

Старонка