зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Вайсковыя могiлкi

Вайсковыя могiлкi

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000545

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943–1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могiлкi знаходзяцца за 0,5 км на захад ад вёскі, у лесе. Тут пахаваны 2042 савецкіх воіна 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1943 - 1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на р. Проня. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Барысавіч Маматаў. 

Д.Б. Маматаў вызначыўся пры вызваленні Чавускага раёна 21.12.1943 г. Са сваім кулямётным разлікам пры расшырэнні плацдарма на правым беразе р. Проня знішчыў некалькі кулямётных кропак праціўніка, удзельнічаў у адбіцці 10 контратак ворага. Двойчы паранены, не пакінуў поля бою. Пасля гібелі кулямётнага разліку працягваў змагацца адзін. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.7.1944 г. 

У 1968 г. на ўшанаванне памяці савецкіх воінаў на могілках пастаўлена двухфігурная скульптурная  кампазіцыя, а таксама пліты з мармуровымі дошкамі, на якіх выбіты прозвішчы загінуўшых. 

У 2004 г. помнік быў адрэстаўрыраваны, былі ўстаноўлены мармуровыя пліты з прозвішчамі загінуўшых воінаў.

Старонка