Шыфр
413Д000009
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1887 г.
Гродзенскія вайсковыя могілкі знаходзяцца на правым беразе р. Нёман ва ўсходняй часцы г. Гродна па вул. Белуша.
У сваёй большасці на могілках пахаваны салдаты польскай арміі, якія загінулі ў 1920 і 1939 гг., Чырвонай арміі, загінуўшыя ў 1939 г., Савецкай арміі, а таксама нямецкія салдаты, якія памерлі ў гродзенскіх шпіталях у 1941 – 1944 гг. У 23 брацкіх пахаваннях болей за ўсё савеціх ваеннапалонных, якія загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры, што размяшчаўся па вул. Шчорса. Па адным дадзеным – каля 6 тыс., па іншым – болей за 8 тыс. Захавалася 398 індывідуальных пахаванняў салдат, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні Гродна (81 пахаванне аб’яднана ў два комплекса, дзе пахаванні далучаны адзін да аднаго).
Па некаторай інфармацыі, на могілках пахаваны таксама ваенаслужачыя, якія загінулі ў баях з бандфарміраваннямі ў другой палове 1940-х – 1950-х гг., а таксама загінуўшыя пры выкананні абавязкаў вайсковай службы ў мірны час. Могілкі былі зачынены для падзахавання ў 1973 г. Самае апошняе пахаваннне датуецца 1981 г. - гэта пахаваннне генерал-маёра Сакалова Алега Валер’янавіча.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён