зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000528

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г.п. Лёзна

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў г. Лёзна. Пахаваны 392 савецкія воіны і партызаны, якія загінулі пры вызваленні Лёзна і Лёзненскага раёна, ці памёрлі ад ран у шпітальных установах, якія размяшчаліся ў ваколіцах г.п. Лёзна ў кастрычніку 1943 – чэрвені 1944 г. падчас вызвалення Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

У пасляваенны перыяд на ваенныя могілкі з воінскіх пахаванняў навакольных вёсак адбываліся перапахаванні.

У 1960-х гг. на могілках быў ўсталяваны помнік: на бетоннам пастаменце скульптура воіна ў плашч-палатцы, з аўтаматам ППШ у руках, і абеліскі на магілах. 

Першая маштабная рэканструкцыя пачалася ў 1983 г., калі на месцы тыповых помніка і абеліскаў была ўсталявана архітэктурная кампазіцыя. Мемарыял, урачыста адкрыты ў 1984 г., уяўляў сабой прасторавую архітэктурную кампазіцыю, якая складалася з арыгінальнага помніка і 8 надмагільных пліт.

У межах рэканструкцыі 2018 г. помнік перанесены і захаваны ў нязменным выглядзе, служыць акцэнтам створанай архітэктурнай кампазіцыі. 

Старонка