Шыфр
213Д000537
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943-1944 гг.
Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў аг. Крынкі на вул. Дуброўскага. Пахаваны 4790 савецкіх воінаў. Сярод пахаваных - воіны 95 стралковай дывізіі, 153 стралковай дывізіі, 157 стралковай дывізіі, 184 стралковай дывізіі, якія загінулі пры вызваленні Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вайсковыя могілкі ўяўляюць сабой архітэктурна-прасторавую кампазіцыю, якую складаюць помнік - скульптура воіна, гарызантальная прамавугольная стэла, гарызантальныя бетонныя канструкцыі ў выглядзе трохграневых прызмаў, адна з граняў - аснова канструкцыі, і індывідуальныя магілы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён