зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000541

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 г.

Апісанне

Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў в. Пронскае, побач з грамадзянскімі могілкамі. Складаецца з брацкіх магіл і двух асобных індывідульных пахаванняў. Пахаваны савецкія воіны, якія загінулі ці памерлі ад ран у шпіталі пры вызваленні Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - воіны 5-га гвардзейскага стралковага палка 39-й арміі Калінінскага фронту. 

Пасля вайны на могілках былі ўстаноўлена мемарыяльная пліта з замацаванымі на ёй гранітнымі пласцінамі, на якія нанесены імёны загінуўшых. На індывідуальных пахаваннях, якія знаходзяцца злева ад мемарыяльнай пліты, устаноўлены бетонныя абеліскі ў форме ўсечанай піраміды з металічнай пяцікутнай зоркай зверху. На брацкіх магілах, якія знаходзяцца справа ад мемарыяльнай пліты, устаноўлены гранітныя надмагіллі прызматычнай формы. На знешнім баку надмагілляў  размешчана пяцікутная зорка і прозвішчы, ініцыялы, званні і даты жыцця пахаваных.

 Тэрыторыя могілак абнесена драўлянай пафарбаванай агароджай. 

Старонка