зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000544

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў аг. Стасева на вул. Цэнтральная. На могілках пахаваны 127 савецкіх афіцэраў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Цімафей Мікалаевіч Арлоў, намеснік камандзіра 787-га сп 22-й сд 33 Арміі. 25.12.1943 г. падраздзяленні палка Арлова перарэзалі чыгунку Віцебск – Смаленск, якая мела важнае стратэгічнае значэнне. Разведка данесла, што на дапамогу непрыяцелю рухаецца вялікая калона. Полк пад камандаваннем Арлова выйшаў у тыл ворага і раптам напаў на калону. Немцы не чакалі нападу, на полі бою засталося больш за 300 трупаў. Падраздзяленне выканала задачу, забяспечыўшы далейшае развіццё поспеху наступальных дзеянняў савецкіх войскаў. У гэтым баі маёр Арлоў быў цяжка паранены і памёр у медсанбате 26 снежня. 

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 03.06.1944 г. маёру Арлову Ц.М. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

У 1959 г. на вайсковых могілках быў пастаўлены помнік - скульптура воіна. У 1969 г. - гармата.

Могілкі на дадзены момант ўяўляюць сабой прамавугольную пляцоўку, абнесеную бетоннай агароджай. Большая частка могілак мае травяное пакрыцце. У цэнтры - дарожка з цэментнай пліткі, якая вядзе да 76-мм артылерыйскай гарматы, замацаванай на пляцоўцы з цэменту, і помніка. 

Старонка