Шыфр
213Д000314
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў г. Гарадок на пл. Леніна. На іх пахавана больш за 5 тысяч савецкіх воінаў, большасць з якіх загінулі ў снежні 1943 г.
У 1974 г. на вайсковых могілках быў створаны мемарыяльны комплекс (арх. Ю. Градаў, Л. Левін, С. Неўмывакін, скульптар Ю. Патапаў). Абапал цэнтральнага ўвахода пастаўлены абліцаваныя мармуровымі плітамі стэлы - выцягнутыя па гарызанталі паралелепіпеды з урэзанымі ў іх жалезабетоннымі клінамі з памятнымі надпісамі. У цэнтры вымашчаны паліраванымі мармуровымі плітамі невысокі квадратны подыум, на якім скампанавана пяціканцовая зорка. Комплекс завершаны ўстаноўленым на чатырохгранным пастаменце бронзавым бюстам камандзіра 26-й гвардзейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі гвардыі генерал-маёра М.М. Каржанеўскага.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён