зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000323

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў аг. Віраўля, побач з будынкам Віраўлянскага сельскага выканаўчага камітэта. Пахавана 568 воінаў і 4 партызаны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Першае пахаванне загінуўшых воінаў на могілках адбылося ў 1944 г., колькасць пахаваных - 124 чалавекі.

У 1953 г. на могілкі былі перапахаваны загінуўшыя воіны з навакольных вёсак. Сярод іх афіцэраў - 2 чалавекі, сяржантаў і радавых - 352 чалавекі, партызан - 4 чалавекі. Усе яны былі пахаваны ў шасці брацкіх магілах, на якіх былі ўстаноўлены невялікія помнікі ў форме ўсечаных конусаў.  Таксама быў устаноўлены агульны помнік, прамавугольны, які завяршаўся высокім тонкім шпілем з чырвонай  зоркай. Могілкі былі агароджаны  штыкетнікам.

У 1960 г. на вайсковых могілках была праведзена першая рэканструкцыя, у выніку якой быў устаноўлены трохступенчаты абеліск. На 6 брацкіх магілах былі зроблены надмагільныя пліты з кветнікам, у верхняй частцы якіх - мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі загінуўшых. Самі могілкі былі абнесены металічнай  дэкаратыўнай агароджай.

У 1980 г. на вайсковых могілках в. Віраўля была праведзена другая рэканструкцыя, у выніку якой створана архітэктурна-скульптурная кампазіцыя за аўтарствам В. Шаронав і В. Якавіцкага.

Старонка