зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000326

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 - 1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў в. Вялікія Стайкі на вул. Цэнтральнай, побач з будынкам ФАПа. Спачатку тут было пахавана 237 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1943 - 1944 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў ходзе Гарадоцкай наступальнай аперацыі.

У 1953 г. на могілкі былі перапахаваны воіны з вёсак Воранава, Цыганы, Цыганяты, М. Стайкі, Спіртзавод, з акраін в. Стайкі. Колькасць пахаваных склала 368 чалавек. 

На могілках быў устаноўлены абеліск з цэглы і бетону, які меў форму прамавугольніка (у аснове), у верхняй частцы - усечаны конус, уверсе – металічная чырвоная зорка (аўтар В. Шаронаў). У цэнтральнай частцы могілак былі  размешчаны надмагільныя пліты з  прозвішчамі пахаваных воінаў. 

У 1988 г. могілкі былі рэканструяваны.

Старонка