зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000327

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 г.

Апісанне

Вайсковыя могілкі знаходзяцца злева ад дарогі Гарадок - Езярышча, у вёсцы Гуркі, каля крамы. Тут пахаваны 2702 воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.

З пачатку ўзнікнення вайсковых могілак на іх былі пахаваны 231 чалавек. З іх афіцэраў - 3, сяржантаў і радавых - 227, званне не ўстаноўлена - 1 чалавек. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза старшына Цюрын Аляксандр Васільевіч.

У 1953 г. на могілках быў пастаўлены драўляны помнік, вакол яго былі размешчаны 10 брацкіх магіл. Помнік быў пяціступенчаты, чатыры ступені мелі форму прамавугольніка, пятая - форму ўсечанага конуса, які завяршаўся шпілем з чырвонай зоркай. Могілкі былі агароджаны штыкетнікам.

У 1961 г. на вайсковых могілках была праведзена рэканструкцыя.

Старонка