Шыфр
213Д000336
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Вайсковыя могілкі размешчаны з левага боку ад дарогі ў в. Кабішча, па вуліцы Цэнтральнай. Пахаваны савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-1944 гг. Усяго тут пахаваны 354 вайскоўцы.
У 1953 г. на вайсковыя могілкі в. Кабішча перапахаваны воіны з вёсак Гараны, Малыя Жалуды, Бароўцы, Кузьміно, Вальнякі, Жылінцы, Трашкова, Масленкі, Шніці, Хабаты, Шыцікі, Маскоўшчына, Баркова, урочышчаў Паншчына і Расцярэбка.
У1965 г. на могілках устаноўлены помнік - скульптура воіна на пастаменце, абліцаваным цясаным каменем. Каля падножжа помніка, а таксама справа і злева ад яго - надмагільныя пліты з прозвішчамі загінуўшых. Каля надмагільных пліт і на тэрыторыі вайсковых могілак створаны вялікія кветнікі.
9 лістапада 2007 г. на вайсковыя могілкі в. Кабішча былі перапахаваны астанкі 7 (сямі) воінаў Чырвонай Арміі, якія першапачаткова былі пахаваны ў вёсцы Маісеенкі Пальмінскага сельсавета.
У 2013 г. на воінскіх могілках быў праведзены рамонт пастамента, 19-ці надмагільных пліт, праведзена добраўпарадкаванне. Могілкі былі абнесены металічнай агароджай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён