Шыфр
213Д000337
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Вайсковыя могілкі знаходзяцца ў вёсцы Кавалі, за 250 м улева ад вул. Зялёнай, на ўзгорку. У 32 магілах пахавана 613 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1943-1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1953 г. на вайсковыя могілкі вёскі Кавалі былі перапахаваны воіны з вёсак Хамёнкі, Завань, Вясніцкія, Гразнае, Баброўшчына, Ноўка, Вараб’і, Прудок, Іванаўка.
У 1959 г. на могілках пастаўлены абеліск, зроблены надмагільныя пліты з кветнікамі. Праведзена добраўпарадкаванне вайсковых могілак, побач з абеліскам пасаджаны кветкі.
У 2016 г. на вайсковых могілках праводзіўся рамонт надмагільных пліт, рамонт абеліска, заменены мемарыяльныя дошкі і дапоўнены звесткі аб загінуўшых воінах, якія тут пахаваны, добраўпарадкавана тэрыторыя могілак.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён