зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000346

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Вайсковыя могілкі вёскі Маскаляняты знаходзяцца на вул. Цэнтральная. Тут пахаваны 388 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў ходзе Невельскай наступальнай аперацыі войскамі Калінінскага фронту з 6 па 10 кастрычніка 1943 г., Гарадоцкай наступальнай аперацыі войскамі 1-га Прыбалтыйскага  фронту з 13 па 31 снежня 1943 г., а таксама ў ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” па вызваленні Беларусі ў ліпені 1944 г.

У 1959 г. на месцы пахавання быў устаноўлены абеліск. Злева i справа перад стэлай знаходзяцца па пяць бетонных, нахіленых, прамавугольных у аснове надмагільных пліт з  мемарыяльнымі дошкамі, на якіх змешчаны прозвішчы пахаваных воінаў.

У 1986 г. на вайсковых могілках праводзілася рэканструкцыя і была ўстаноўлена стэла.

Старонка